Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Врс 2014

Беларуска-казахстанскі бізнес-форум адбудзецца ў Мінску 16 верасня

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-казахстанскі бізнес-форум адбудзецца ў Мінску 16 верасня, паведамілі БЕЛТА ва УП "Мінскае аддзяленне БелГПП".

У час мерапрыемстваў пройдзе прэзентацыя казахстанскіх кампаній і кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў беларускага і казахстанскага бізнесу. Дэлегацыю Казахстана ўзначаліць намеснік старшыні праўлення АТ "Нацыянальнае агенцтва па экспарце і інвестыцыях "Kaznex Invest" Меержан Майкенаў.

"На кантактна-кааперацыйнай біржы беларускія прадпрыемствы змогуць правесці перагаворы з прадстаўнікамі казахстанскіх кампаній па наступных напрамках: прамысловасць і будаўніцтва, медыцына і фармацэўтыка, харчаванне і інш.", - сказалі ў Мінскім аддзяленні БелГПП.

Як адзначаюць спецыялісты, прадстаўнікі казахстанскіх кампаній зацікаўлены ў інвесціраванні сумесных праектаў, сустрэчах з вытворцамі і патэнцыяльнымі спажыўцамі, пошуку партнёраў, дыстрыб'ютараў і пасрэднікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі