У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2012

Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум пройдзе 19-20 снежня ў Мінску

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум "Перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана" пройдзе 19-20 снежня ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

У ходзе мерапрыемства адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа, дзе прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый правядуць перагаворы з азербайджанскімі бізнесменамі.

Бізнес-перагаворы плануецца правесці па наступных напрамках: вытворчасць і рэалізацыя кансерваў з агародніны, малочных і мясных прадуктаў, кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў, перапрацоўка фруктаў (сухафрукты, сокі, віно), вытворчасць сталі і вырабаў з каляровага металу, абсталявання для нафтагазавай прамысловасці і для вытворчасці кармоў сельскагаспадарчага прызначэння.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства эканомікі Беларусі, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Рэспубліканская асацыяцыя прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс