Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Feb 2018

Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску з 29 мая па 1 чэрвеня

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску з 29 мая па 1 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У рамках форуму адбудзецца 21-я міжнародная выстаўка "ТэхІнаПрам: Тэхналогіі і інавацыі ў прамысловасці", якая аб'яднае ў сабе некалькі тэматычных платформ.

Дзелавая праграма прадугледжвае пленарнае пасяджэнне "Беларусь - месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі", міжнародны сімпозіум "Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць", кааперацыйную біржу і іншыя праекты.

"Дзяржстандарт і яго арганізацыі традыцыйна прымуць удзел у мерапрыемствах форуму. Будзе прадстаўлена аб'яднаная выставачная экспазіцыя камітэта. У праграму пленарнага пасяджэння ўключана выступленне старшыні Дзяржстандарта Віктара Назаранкі. БелДІСС, БелДІМ і БДЦА правядуць тэматычныя секцыйныя пасяджэнні", - расказалі ў прэс-службе.

Беларускі прамысловы форум праводзіцца з 1997 года з мэтай садзейнічання выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі, укараненню новых навуковых тэхналогій і абсталявання, прыцягненню інвестыцый і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва. Форум пройдзе пад патранажам урада Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі