Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Лют 2019

Беларускі экспарт у 2018 годзе вырас на 15,3 працэнта да $33,7 млрд

Беларускі экспарт у 2018 годзе вырас на 15,3 працэнта да $33,7 млрд

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх тавараў у 2018 годзе вырас на 15,3 працэнта і дасягнуў $33,7 млрд у параўнанні з 2017 годам. Аб гэтым паведаміў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такім чынам, на фоне высокай базы 2017 года другі год запар нам удалося забяспечыць траекторыю росту, перавыканаць устаноўлены кіраўніком дзяржавы параметр прагнозу", - звярнуў ён увагу.

Уладзімір Макей адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў гандлі: у вартасным выражэнні прыбаўка склала $4,5 млрд, а амаль 60 працэнтаў прыросту забяспечана за кошт прадукцыі, якая не адносіцца да нафты, нафтапрадуктаў, угнаенняў. Апошняе сведчыць аб паляпшэнні таварнай структуры экспарту.

"Фізічныя аб'ёмы экспартных паставак неэнергетычных тавараў павялічыліся на 7 працэнтаў пры росце цэн на 5,8 працэнта. Прырост экспарту забяспечаны ва ўсе рэгіёны свету, - сказаў міністр. - Мы сталі набліжацца да пастаўленай на бягучую пяцігодку мэты па раўнамерным размеркаванні экспарту па трох ключавых напрамках. Пры скарачэнні долі ЕАЭС да 41,2 працэнта, удзельная вага краін ЕС павялічылася да 30,2 працэнта, астатніх краін - да 28,6 працэнта. Аднак гэтыя паказчыкі нікога не павінны расслабляць".

Па выніках 2018 года прырост экспарту забяспечылі 42 загранустановы, дапусцілі падзенне - 15. Заданні па экспарце тавараў не выканалі некаторыя галіны і рэгіёны.

У гандлі з Расіяй, Кітаем і Турцыяй Беларусь мае найбольшае адмоўнае сальда, таму на пасяджэнні плануецца выслухаць меркаванні беларускіх паслоў у гэтых дзяржавах, як пераадолець негатыўную тэндэнцыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі