Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Dec 2017

Беларусбанк у 2018 годзе зможа накіраваць на крэдытаванне прадпрымальнікаў да Br1 млрд

Беларусбанк у 2018 годзе зможа накіраваць на крэдытаванне прадпрымальнікаў да Br1 млрд12 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусбанк у 2018 годзе зможа накіраваць на крэдытаванне прадпрымальнікаў да Br1 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч пасля свайго даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Віктара Ананіча, у банку распрацавана праграма па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу. У 2017 годзе на мэты крэдытавання і падтрымкі выдзелена Br620 млн. "Умовы даволі добрыя па крэдытаванні бізнесу. Бізнес з інавацыйнымі прадуктамі можа атрымаць крэдыт у беларускіх рублях па стаўцы ў памеры палавіны стаўкі рэфінансавання. І мы з кіраўніком дзяржавы гаварылі аб тым, што дакументы, якія прыняты апошнім часам (па лібералізацыі ўмоў для вядзення бізнесу. - Заўвага БЕЛТА), павінны значна павысіць актыўнасць бізнесу, а рэсурс для гэтага Беларусбанк прадаставіць", - сказаў старшыня.

"Мы плануем павялічыць аб'ём крэдытавання, сёння няма праблем з рэсурсамі. Галоўнае, каб былі праекты. І мы бачым, што да Br1 млрд можам укласці ў малы бізнес", - удакладніў кіраўнік банка.

Віктар Ананіч дадаў, што ў Стратэгіі развіцця банка на 2018-2020 гады пастаўлена задача аб павелічэнні долі крэдытаў, выдадзеных малому і сярэдняму бізнесу. Калі цяпер доля Беларусбанка ад усёй банкаўскай сістэмы ў гэтых адносінах складае 17 працэнтаў, то ставіцца задача дасягнуць узроўню 22 працэнты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі