Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Стд 2019

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 студзеня 2019 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 снежня 2018 года нумар 960, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $135,1 да $89 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $74,3 да $48,9 за 1 т, на таварныя бензіны - з $40,5 да $26,7 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $26,7 за 1 т (была $40,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачнага і іншага масла.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 снежня 2018 года. Тады яны таксама былі зніжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі