Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Май 2018

Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з China Merchants Group у экспарце мяса і малака ў Кітай

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з карпарацыяй China Merchants Group у экспарце беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Кітай. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з генеральным дырэктарам China Merchants Group Фу Ганфэнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці супрацоўніцтва з карпарацыяй China Merchants Group па экспартных пастаўках беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Кітай", - заявіў Андрэй Кабякоў.

У час візіту міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў Кітай у снежні 2017 года паміж "Чайна Мерчантс Фуд Груп" і шэрагам беларускіх прадпрыемстваў былі падпісаны адпаведныя дакументы. "Мяне інфармавалі, што кітайскія партнёры выказваюць зацікаўленасць у павелічэнні аб'ёмаў экспарту беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Кітай, а таксама намер выступіць экспарцёрам і перавозчыкам названай прадукцыі. Урад Беларусі таксама зацікаўлены ў нарошчванні паставак шырокага асартыменту беларускіх харчовых тавараў у Кітай і гатовы аказваць у гэтым неабходнае садзейнічанне", - адзначыў прэм'ер-міністр.

China Merchants Group з'яўляецца заснавальнікам сумеснай кампаніі па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і буйнейшым інвестарам парка. Будаўніцтва ў сціслыя тэрміны сучаснага лагістычнага комплексу коштам звыш $120 млн пацвярджае сур'ёзнасць намераў карпарацыі і далей развіваць бізнес у Беларусі.

"Мы высока цэнім ужо дасягнутыя вынікі супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі і гатовы яго ўсяляк развіваць. Урадам падтрымліваюцца планы China Merchants Group па фарміраванні на базе выставачнага цэнтра ў "Вялікім камені" сучаснага гандлёва-выставачнага комплексу з усёй адпаведнай інфраструктурай", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Беларускі ўрад вітае стварэнне карпарацыяй у 2017 годзе інвестыцыйнага прамысловага фонду з заяўленым памерам інвестыцый $575 млн для падтрымкі праектаў у Беларусі. "Спадзяёмся на хутчэйшае адкрыццё офіса фонду ў індустрыяльным парку і пачатак яго актыўнай работы", - адзначыў кіраўнік урада.

Фу Ганфэн у сваю чаргу падзякаваў Андрэю Кабякову за магчымасць правесці сустрэчу і абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі