Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Кст 2018

Беларусь зацікаўлена нарошчваць экспарт у Еўрасаюз - Пірштук

Беларусь зацікаўлена нарошчваць экспарт у Еўрасаюз - Пірштук

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена нарошчваць экспарт у Еўрасаюз, заявіў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук на сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапейскага парламента на чале з кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Багданам Здраеўскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы экспартна арыентаваная краіна з адкрытай эканомікай і паставілі перад сабой прыярытэт па дыверсіфікацыі экспарту. Адзін са стратэгічных напрамкаў, вядома ж, выхад на тэрыторыю Еўрасаюза і павелічэнне нашай долі там. Я прывяду такую лічбу: за мінулы год экспарт склаў $14,5 млрд, і гэта на 30 працэнтаў больш, чым было ў 2016 годзе. Гэта пацвярджае правільнасць нашага выбару, і мы не ўтойваем, што зацікаўлены ў павелічэнні экспарту ў краіны Еўрасаюза. Пры гэтым атрымліваем вельмі сучасныя еўрапейскія тэхналогіі, мадэрнізуючы нацыянальную эканоміку", - сказаў Баляслаў Пірштук.

Беларусь рэалізуе з Еўрасаюзам шэраг праектаў у эканамічнай сферы. "Даволі значныя для нас інфраструктурныя праекты, па павышэнні энергаэфектыўнасці жылога фонду і іншыя. Гэта добрыя парасткі, але гэтага вельмі мала і недастаткова. Мы і ў далейшым зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, з тымі інстытутамі, якія даюць магчымасць нам нарошчваць мускулы ў эканоміцы і выходзіць на ўзаемавыгадныя праекты", - заўважыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі