Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Стд 2020

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза - Румас

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза - Румас
Сяргей Румас

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза і хацелі б шырэй выкарыстоўваць патэнцыял "Усходняга партнёрства" для развіцця беларускай эканомікі. І дапамогу Латвіі ў руху наперад на гэтым шляху мы вельмі цэнім", - адзначыў Сяргей Румас.

Ён выказаў удзячнасць за канструктыўную пазіцыю Латвіі ў выбудоўванні поўнамаштабнага дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам, уключаючы падтрымку намаганняў Беларусі па ўстараненні любых перашкод на шляху інвестыцыйнага і крэдытнага супрацоўніцтва з краінамі ЕС.

"Спадзяюся, што нашы сустрэчы дапамогуць сфарміраваць сур'ёзную аснову для падрыхтоўкі і правядзення візіту кіраўніка дзяржавы і сустрэчы з вашым прэзідэнтам ужо ў бліжэйшы час", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Крыш'яніс Карыньш у сваю чаргу адзначыў, што для Латвіі Беларусь - вельмі важны сусед. "І мы вельмі рады бачыць незалежную і стабільную Беларусь. У ходзе гэтага візіту гэтак жа, як, напэўна, і вы, спадзяюся дапамагчы ўмацаваць адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі", - сказаў латвійскі прэм'ер.

Ён падкрэсліў зацікаўленасць Латвіі не толькі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Беларуссю, але і адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, асабліва ва "Усходнім партнёрстве". "У ім мы ўдзельнічаем вельмі актыўна і з цікавасцю назіраем, як Беларусь і ЕС могуць умацоўваць свае адносіны. І, вядома ж, у гэтым ключы мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб развіваць пазітыўныя адносіны паміж Беларуссю і НАТА", - дадаў Крыш'яніс Карыньш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі