Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Стд 2018

Беларусь займае 30-е месца ў рэйтынгу міжнароднага гандлю Сусветнага банка

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь трэці год запар займае высокую 30-ю пазіцыю па паказчыку "Міжнародны гандаль" у рэйтынгу Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу - 2018". Аб гэтым гаворыцца ў Аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2017 годзе, паведамляе БЕЛТА.

"Прымаемыя меры па стварэнні спрыяльных умоў вядзення бізнесу далі магчымасць Беларусі трэці год запар заняць высокую 30-ю пазіцыю па паказчыку "Міжнародны гандаль" у рэйтынгу Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу - 2018", - гаворыцца ў дакуменце.

У МЗС адзначылі, што на знешнеэканамічным напрамку асноўныя намаганні Беларусі былі накіраваны на пашырэнне сувязей з традыцыйнымі партнёрамі і асваенне новых рынкаў, дыверсіфікацыю экспарту з выхадам у перспектыве на яго больш збалансаванае размеркаванне па ключавых напрамках ЕАЭС - ЕС - далёкая дуга для зніжэння неабароненасці нацыянальнай эканомікі ад стрэсавых сітуацый.

"Захавалася тэндэнцыя росту інтэнсіўнасці міжнародных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. У 2017 годзе адбыліся 74 візіты Прэзідэнта Беларусі, прэм'ер-міністра, міністра замежных спраў за мяжу і афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў аналагічнага ўзроўню ў Беларусь", - канстатавалі ў ведамстве.

Мінулы год таксама азнаменаваўся прыкметным ростам цікавасці да Беларусі, яе ўнутранай і знешняй палітыкі з боку буйнейшых еўрапейскіх, амерыканскіх і расійскіх "фабрык думкі", незалежных экспертаў. Яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі канферэнцый, круглых сталоў, у тым ліку праводзімых на базе няўрадавай экспертна-дыскусійнай пляцоўкі "Мінскі дыялог".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі