Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Жнв 2017

Беларусь з 1 верасня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 верасня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2017 года нумар 660, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з $74,4 да $84,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін - з $40,9 да $46,2 за 1 т, на таварныя бензіны - з $22,3 да $25,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $25,2 за 1 т (была $22,3). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 жніўня. Тады яны былі зніжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі