Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Nov 2017

Беларусь вельмі зацікаўлена ва ўдзеле ў праекце транспартнага калідора "Поўнач-Поўдзень"

8 лістапада, Баку /БЕЛТА - Trend - ІРНА/. Беларусь вельмі зацікаўлена ва ўдзеле ў праекце транспартнага калідора "Поўнач-Поўдзень", сказаў журналістам на брыфінгу ў Баку першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

"Развіццё транспартных сувязей, несумненна, надасць дадатковыя магчымасці для развіцця эканомік нашых краін, для развіцця бізнесу, дзеля чаго і існуе транспарт. Хачу падзякаваць Азербайджанскім чыгункам за магчымасць і за запрашэнне ўдзельнічаць у гэтым праекце. Мы ўпэўнены, што Беларуская чыгунка знойдзе дастойную нішу для ўдзелу ў гэтым праекце, што будзе карысна ўсім бакам", - сказаў Ігар Шылаў.

У Баку 7-8 лістапада праходзіць чатырохбаковая сустрэча рабочай групы па развіцці заходняга напрамку міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач-Поўдзень" паміж Іранам, Расіяй, Азербайджанам і Беларуссю.

"На мерапрыемстве абмяркоўваюцца пытанні фарміравання ўзгодненай тарыфнай палітыкі і стварэнне канкурэнтаздольных тарыфаў пры арганізацыі вагонных перавозак па маршруце Беларусь - Расія - Азербайджан - Іран, патэнцыяльныя магчымасці выкарыстання калідора "Поўнач-Поўдзень" для перавозкі вагонаў і кантэйнераў у гэтым напрамку, устаноўка платы за карыстанне ўласным паркам рухомага саставу на гэтым маршруце, а таксама магчымасці прыцягнення на яго вагонаў інвентарнага парку і іншыя пытанні", - паведамілі ў ЗАТ "Азербайджанскія чыгункі".

Транспартны калідор "Поўнач-Поўдзень" прызначаны злучыць Паўночную Еўропу з Паўднёва-Усходняй Азіяй, у тым ліку аб'яднаць чыгункі Азербайджана, Ірана і Расіі. На першым этапе па калідоры плануецца транспартаваць 5 млн т грузаў у год, а ў далейшым - больш за 10 млн т грузаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі