Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Беларусь у наступным годзе дасягне ўзроўню сярэдняй зарплаты $500

Беларусь у наступным годзе дасягне ўзроўню сярэдняй зарплаты $50017 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у наступным годзе дасягне ўзроўню сярэдняй зарплаты $500. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У будучым годзе мы наблізімся да гэтай лічбы або выйдзем на $500. Я буду рабіць усё для таго, каб мы выйшлі на $500", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аднак для павышэння заработнай платы неабходны рост прадукцыйнасці працы. "Прадукцыйнасць працы перш за ўсё, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Няма прадукцыйнасці працы - якая зарплата? Але трэба і прыватныя, і дзяржаўныя бізнес і кампаніі падштурхоўваць, каб яны займаліся гэтым пытаннем".

Закранаючы тэму абароны правоў чалавека, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Ніколі нікому не дазволю несправядліва паступіць з чалавекам. Для ўсёй вертыкалі ўлады гэта галоўны прыярытэт".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі