Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2015

Беларусь у I паўгоддзі правядзе форум па доступе да фінансаў для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальны форум па доступе да фінансаў для Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і краін СНД пройдзе ў Беларусі ў першай палавіне 2015 года, маі-чэрвені. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Дубкоў.

Плануецца, што ў форуме прымуць удзел прадстаўнікі цэнтрабанкаў, фінансавых міністэрстваў і ведамстваў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Сярэдняй Азіі, а таксама кіраўніцтва Міжнароднага альянсу за фінансавую даступнасць (АФД). Правядзенне форуму прадугледжана праектам "Садзейнічанне рэгіянальнаму супрацоўніцтву ў галіне забеспячэння доступу да фінансаў ва Усходняй Еўропе і СНД", на рэалізацыю якога АФД прадаставіў Нацбанку грант у памеры больш як 200 тыс. еўра.

"Гэты факт сведчыць аб прызнанні нашых лідзіруючых пазіцый у рэгіёне", - падкрэсліў Сяргей Дубкоў. Нягледзячы на тое, што ў Беларусі параўнальна нядаўна сур'ёзна заняліся павышэннем фінансавай дасведчанасці насельніцтва, набыты вопыт запатрабаваны ў іншых краінах. Немалы інтарэс выклікала маштабнае статыстычнае даследаванне, якое Нацбанк правёў у 2011-2013 гадах таксама за кошт гранта АФД. Спецыялісты атрымалі даныя аб карыстанні фінансавымі паслугамі насельніцтвам і суб'ектамі малога прадпрымальніцтва рэспублікі, склалі дэталёвыя карты доступу да фінансаў у разрэзе фінансавых прадуктаў, паслуг і спажыўцоў. "Была праведзена ўнікальная работа, мы зрабілі зрэз па фінансавай даступнасці і дасведчанасці ўсіх рэгіёнаў краіны. Цяпер іншыя краіны выкарыстоўваюць падыходы, якія ёсць у нас", - сказаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Сярод іншых тэматычных міжнародных ініцыятыў, да якіх далучылася Беларусь, Сяргей Дубкоў назваў Тыдзень фінансавай дасведчанасці. У гэтым годзе ён праходзіць у Беларусі з 9 па 17 сакавіка. Сёння ў Нацбанку ўзнагародзілі юных пераможцаў фінансавай віктарыны па выніках праекта "12 грашовых урокаў", рэалізаванага з газетай "Переходный возраст".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі