Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Снж 2016

Беларусь у 2017 годзе можа прыцягнуць $1,5 млрд прамых замежных інвестыцый - прагноз Сусветнага банка

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2017 годзе можа прыцягнуць $1,5 млрд прамых замежных інвестыцый, паведаміў сёння журналістам краінавы эканаміст Сусветнага банка Кірыл Гайдук у час прэзентацыі чарговага "Эканамічнага агляду Сусветнага банка для Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца інвестыцыйнай актыўнасці, то, паводле нашага прагнозу, у 2017 годзе дынаміка будзе не такой дрэннай, як у 2015-2016 гадах. Што датычыцца прыцягнення прамых замежных інвестыцый, то наш прагноз на наступны год па прыцягненні такіх інвестыцый знаходзіцца на ўзроўні $1,5 млрд, як і ў бягучым годзе", - растлумачыў Кірыл Гайдук.

У наступным годзе магчыма рэалізацыя асобных праектаў з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый, якія будуць значныя для краіны. "І ў будучым па меры паляпшэння макраэканамічнага асяроддзя і прыняцця адпаведных палітычных мер гэты прыток інвестыцый, несумненна, можна палепшыць", - падкрэсліў ён.

Эксперты Сусветнага банка таксама прадставілі тэматычную запіску "Умацаванне інвестыцыйнага клімату", у якой падкрэсліваецца неабходнасць далейшага паляпшэння дзелавога асяроддзя для стымулявання стварэння прыватных прадпрыемстваў. Беларусь знаходзіцца ў дзясятцы вядучых краін па правядзенні рэформ, спрыяльных для бізнесу, паводле даных даклада Групы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу-2017". Работа па бесперапынным удасканаленні інвестыцыйнага клімату на ўнутраным рынку аказала станоўчы ўплыў на рост прыватных мікра- і малых прадпрыемстваў. Разам з тым, падкрэсліваецца ў запісцы, Беларусь па-ранейшаму адчувае складанасці ў прыцягненні прамых замежных інвестыцый.

"Беларускі ўрад прыняў ужо захады для стварэння стабільнага макраэканамічнага асяроддзя, неабходнага для прыцягнення інвестыцый. Для далейшых крокаў патрэбна правядзенне заканадаўчых і інстытуцыянальных змяненняў, каб павысіць прывабнасць эканомікі краіны для інвестараў, улічваючы яе выгаднае геаграфічнае становішча, моцны навукова-тэхнічны патэнцыял, а таксама кваліфікаваную рабочую сілу", - адзначыў старшы эканаміст Сусветнага банка Карліс Смітс.

З 1992 года Сусветны банк прадаставіў Беларусі крэдытныя рэсурсы на $1,7 млрд. Акрамя таго, на рэалізацыю розных праграм, уключаючы праграмы з удзелам арганізацый грамадзянскай супольнасці, было прадастаўлена грантавае фінансаванне ў памеры $28 млн. На гэта час інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае дзевяць праектаў на агульную суму $973 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі