Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Лют 2018

Беларусь размясціла еўрааблігацыі на $600 млн

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь размясціла еўрааблігацыі на $600 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

"21 лютага адбыўся прайсінг, размешчана $600 млн на 12 гадоў пад стаўку 6,2 працэнта. Больш падрабязныя каментарыі будуць агучвацца пасля фіналізацыі здзелкі і разлікаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, 15 лютага Беларусь пачала road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе. Арганізатарамі размяшчэння еўрааблігацый выступалі Citi і Raiffeisen Bank International AG, суарганізатарам - Банк развіцця Беларусі.

У 2017 годзе Беларусь размясціла еўрааблігацыі ў аб'ёме $1,4 млрд. Еўрабонды былі размешчаны двума траншамі даходнасцю на ўзроўні 7,125 працэнта і 7,625 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі