Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2018

Беларусь разлічвае сабраць у гэтым годзе не менш як 9 млн т збожжа

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае сабраць у гэтым годзе не менш як 9 млн т збожжа, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не менш як 9 млн т збожжавых культур мы павінны атрымаць, 1,2 млн т бульбы, каля 5 млн т цукровых буракоў, 780 тыс. т рапсу. У нас пастаўлены планы атрымання ўраджайнасці па ўсіх сельскагаспадарчых культурах, але ў аснову кладзецца не толькі вал, галоўная задача - каб той ураджай, які мы атрымаем, прынёс грошы, за якія мы маглі б у далейшым развівацца", - падкрэсліў намеснік міністра.

Пры гэтым Уладзімір Гракун адзначыў, што прадаўжаецца назапашванне мінеральных угнаенняў. "Тыя аб'ёмы, якія сёння назапашаны, вышэйшыя за ўзровень мінулага года па ўсіх напрамках - па азотных, фосфарных і калійных", - дадаў ён.

Таксама намеснік міністра звярнуў увагу, што ў краіне прадоўжыцца работа дыверсіфікацыі экспарту, у тым ліку і прадукцыі раслінаводства. "Любая дзяржава нацэлена на тое, каб забяспечыць прадукцыяй раслінаводства сваё  насельніцтва і мець лішкі на продаж. Асноўныя напрамкі па экспарце ў нас - бульба, агародніна і плады", - рэзюмаваў Уладзімір Гракун.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі