Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Снж 2015

Беларусь разлічвае на тавараабарот з Туркменістанам у 2016 годзе мінімум у памеры $250 млн

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў 2016 годзе атрымаць тавараабарот з Туркменістанам мінімум $250 млн. Аб гэтым у інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у час наведвання беларуска-туркменскай выстаўкі-кірмашу ў Ашхабадзе.

"У рамках наступнага года мы падзяёмся выйсці як мінімум на $250 млн у тавараабароце з Туркменістанам", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне, на якую суму ўжо дасягнулі дамоўленасцей удзельнікі выстаўкі на 11 снежня, Анатоль Калінін адзначыў: "Можна канстатаваць, што падпісаны кантракты на пастаўку прадукцыі і тавараў, якія будуць пастаўляцца ў Туркменістан, на $10,5 млн. Па выніках выстаўкі ў цэлым мы чакаем не менш як $50 млн, але гэта будзе рэзультат да канца года".

Як паведамлялася раней, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Туркменістан 11 снежня наведаў сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш. На выстаўцы прадстаўлена прадукцыя 117 кампаній, дзе дэманстраваліся як прадукты харчавання, так і тавары народнага ўжытку, у прыватнасці беларуская мэбля, газавыя пліты, беларускія шпалеры і іншая прадукцыя, якая можа быць запатрабавана на туркменскім рынку.

Паводле слоў старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава, да пачатку выстаўкі планавалася падпісанне 8 кантрактаў кампаній "Белнафтахім", "Белшына", "Магілёўхімвалакно" на ПЭТ-сыравіну для вытворчасці ПЭТ-бутэлек, "Магатэкс", Магілёўскі мясакамбінат, "Мінск Крышталь" на пастаўку гатовай прадукцыі і беларускага спірту.

Туркменістан - адзін з вядучых партнёраў Рэспублікі Беларусь у Цэнтральнай Азіі. Прыярытэтным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца ўзаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Паводле даных Нацстата, тавараабарот паміж Беларуссю і Туркменістанам за студзень-верасень 2015 года склаў $67,7 млн, пры гэтым экспарт - $66,2 млн. Беларусь пастаўляе ў Туркменістан пераважна тавары з высокай дабаўленай вартасцю: грузавыя аўтамабілі, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння, трактары, дарожна-будаўнічую тэхніку, абсталяванне і матэрыялы для Гарлыкскага ГАК, правады і кабелі, лекавыя прэпараты, прадукцыю дрэваапрацоўчай прамысловасці, сельскагаспадарчую прадукцыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі