Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Apr 2015

Беларусь разлічвае на сур'ёзныя сумесныя праекты з Чэхіяй па выніках бізнес-форуму ў Мінску

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок разлічвае на сур'ёзныя сумесныя праекты беларускіх і чэшскіх прадпрымальнікаў па выніках беларуска-чэшскага бізнес-форуму. Аб гэтым заявіў сёння ў час адкрыцця форуму генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Федарчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння да нас прыехала дэлегацыя - 14 чалавек, якія прадстаўляюць розныя сферы чэшскага бізнесу. Гэта і сельская гаспадарка, і энергетыка, і банкаўскі сектар, і страхавыя кампаніі. Таму мерапрыемства выклікала жывы інтарэс у беларускага бізнесу. Мы разлічваем на добрыя сур'ёзныя кантакты і праекты па выніках форуму", - адзначыў Аляксандр Федарчук.

Аляксандр Федарчук падкрэсліў, што за апошнія тры гады тавараабарот з Чэхіяй трымаецца на высокім узроўні. "Нягледзячы на крызісныя гады, мы трымаем планку. Наш тавараабарот знаходзіцца на ўзроўні $550-600 млн", - сказаў ён. Аб'ём экспарту па ўсёй наменклатуры тавараў у Чэхію за два месяцы 2015 года вырас на 25,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года, а за 2014 год у гэту краіну экспартавана беларускіх тавараў на $128,7 млн (на 34,2 працэнта вышэй за 2013 год).

Выканаўчы дырэктар Чэшскай гандлёва-прамысловай палаты па краінах СНД Францішак Масапуст адзначыў, што візіт дэлегацыі пацвярджае інтарэс чэшскага бізнесу да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю. "Некаторыя з кампаній прыехалі сёння ўпершыню, яны хочуць паглядзець, якія магчымасці тут ёсць, сустрэць патэнцыяльных партнёраў", - растлумачыў ён.

"Былі складанасці ў самым пачатку, калі мы толькі адкрывалі беларускі рынак. Сёння сістэма работы прадпрымальніцкага асяроддзя нам зразумела, і яна часам нават лепшая, чым у нас. Беларусь для нас цудоўнае месца, каб выйсці на ўсходні рынак", - канстатаваў Францішак Масапуст.

Цяпер у Беларусі зарэгістравана 123 прадпрыемствы з удзелам чэшскага капіталу, у тым ліку 76 сумесных і 47 замежных. На тэрыторыі Беларусі таксама працуе 18 прадстаўніцтваў чэшскіх кампаній. "Тыя праекты, якія ажыццяўляюць гэтыя кампаніі, вельмі важныя для краіны. Гэта і адкрыццё лагістычнага цэнтра пад Мінскам з дапамогай чэшскага капіталу, і рэканструкцыя "Нафтана" і многія іншыя праграмы", - адзначыў Аляксандр Федарчук.

Беларуска-чэшскі бізнес-форум праходзіць сёння ў Мінску. Беларускія прадпрыемствы правядуць перагаворы з прадстаўнікамі 14 чэшскіх кампаній па такіх напрамках, як сельская і лясная гаспадарка, вытворчасць комплексных тэхналагічных установак для харчовай, хімічнай, фармацэўтычнай прамысловасці, банкаўскія і юрыдычныя паслугі, страхаванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі