Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Чэр 2017

Беларусь разлічвае экспартаваць у ЗША высокатэхналагічную прадукцыю на $10 млн

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "КБДЭМ-ОМА" і амерыканская кампанія Teksoli Inc у ходзе міжнароднай выстаўкі eMerge Americas падпісалі пагадненне на пастаўку высокатэхналагічнага абсталявання (плат), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Пагадненне прадугледжвае пастаўку плат на $300 тыс. з перспектывай павелічэння паставак да $10 млн.

Акрамя таго, мемарандум аб узаемаразуменні і падрыхтоўцы спецыялістаў у ІТ-галіне, стварэнні навуковых лабараторый і сумесных арганізацый падпісалі БДУІР і кампанія Intetics. БДУ і Adelphi Technology Inc. заключылі пагадненне аб выкананні сумесных навукова-даследчых праектаў і абмене студэнтамі і выкладчыкамі.

Беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна ўдзельнічае ў мерапрыемствах міжнароднай выстаўкі-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій eMerge Americas, якая праходзіць 12-13 чэрвеня ў Маямі (ЗША). На калектыўным стэндзе прадстаўлена каля 80 высокатэхналагічных і навукаёмістых распрацовак і экспанатаў Мінадукацыі, НАН Беларусі, Парка высокіх тэхналогій і іншых арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі