Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Стд 2025

Беларусь разлічвае далучыцца да Новага банка развіцця БРІКС

Беларусь разлічвае далучыцца да Новага банка развіцця БРІКС
Фота МЗС

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Новага банка развіцця БРІКС у Шанхаі (КНР) адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Лукашэвічам з прэзідэнтам Новага банка развіцця БРІКС Дзілмай Русеф. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства фінансаў Беларусі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця фінансавых механізмаў у рамках БРІКС, а таксама перспектывы далучэння Беларусі да Новага банка развіцця БРІКС.

Сяргей Лукашэвіч таксама наведаў Усходне-Кітайскі педагагічны ўніверсітэт, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам установы, азнаёміўся з работай Цэнтра даследаванняў Беларусі пры ўніверсітэце, а таксама абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння Цэнтра з беларускімі арганізацыямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі