Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2020

Беларусь разлічвае да 2025 года павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн т

Беларусь разлічвае да 2025 года павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн т
Фота з архiва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае да 2025 года павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн т, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў час VI Экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Малочная галіна Беларусі інтэнсіўна развіваецца на працягу апошніх 10 гадоў. Мы правялі каласальную работу. Па выніках мінулага года ў цэлым па краіне атрымана крыху больш за 7 млн т малака. У параўнанні з 2010 годам мы дабавілі практычна 1,5 млн т. У гэтым годзе дадатная дынаміка захоўваецца, па выніках дзевяці месяцаў мы ўжо дабавілі больш за 300 тыс. т. Плануем па выніках года выйсці на 7,5 млн т. Стратэгіяй развіцця малочнай галіны да 2025 года прадугледжаны аб'ём 9,2 млн т малака. Гэта значыць, за бліжэйшую пяцігодку нам трэба дабавіць больш за 2 млн т", - сказаў Ігар Брыло.

Ён падкрэсліў, што толькі дзякуючы мадэрнізацыі павялічваецца вытворчасць малака і павышаецца яго якасць. За апошнія 10 гадоў у Беларусі рэканструявана і мадэрнізавана больш за 1,6 тыс. ферм, дзе сканцэнтравана больш за 65 працэнтаў малочнай жывёлы. "Гэта значыць, практычна 1 млн кароў у нас утрымліваецца з дапамогай абсалютна новых тэхналогій", - дадаў намеснік міністра.

Беларускія спецыялісты пастаянна працуюць над паляпшэннем якасці малака. Калі ў 2010 годзе малако сорту экстра складала каля 10 працэнтаў ад агульнага аб'ёму, то ў 2019-м - 60 працэнтаў. Вырасла і рэнтабельнасць вытворчасці: у 2010 годзе яна была каля 10 працэнтаў, а па выніках мінулага года - прыкладна 30 працэнтаў.

Мадэрнізацыя малочнай галіны будзе прадаўжацца. "Цяпер фарміруецца праграма на бліжэйшую пяцігодку. Вызначаем планы па кожнай вобласці. Перад намі стаяць даволі амбіцыйныя задачы", - адзначыў Ігар Брыло.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі