Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Врс 2018

Беларусь разлічвае ў 2018 годзе атрымаць амаль 6,2 млн т бульбы і 1,8 млн т агародніны

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае ў 2018 годзе ва ўсіх катэгорыях гаспадарак атрымаць амаль 6,2 млн т бульбы, 1,8 млн т агародніны і 534 тыс. т пладоў і ягад, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сабраны ўраджай дасць магчымасць забяспечыць як патрэбнасці ўнутранага рынку, так і пастаўкі на экспарт. Арганізацыі пачалі ўжо збор агародніны і садавіны. Мінсельгасхарч у адрас МАРГ і галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама накіраваў інфармацыю аб вытворцах, у якіх гандлёвыя прадпрыемствы могуць набыць сельскагаспадарчую прадукцыю.

"Ураджайнасць па многіх культурах вышэйшая за мінулагодні ўзровень. У прыватнасці, чакаем багаты ўраджай яблыкаў. Найбольшыя аб'ёмы пладоў збяруць аграрыі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях", - сказала Таццяна Карбановіч.

Паводле яе слоў, амаль 60 працэнтаў бульбы, агародніны, пладоў і ягад атрымліваюць буйнатаварныя арганізацыі. Бульбу вырошчваюць больш за 240 гаспадарак, агародніну - больш за 70, плады і ягады - 150 арганізацый. Штогод удасканальваецца сартавы склад культур, якія вырошчваюцца. Дзяржаўны рэестр уключае 152 сарты бульбы, больш як 2,3 тыс. агароднінных і бахчавых, звыш 200 сартоў пладовых і ягадных культур. У адкрытым і закрытым грунце вырошчваецца звыш 40 найменняў агародніны і больш за 30 найменняў пладоў і ягад.

На насенне плануецца накіраваць 190 тыс. т бульбы, на прамысловую перапрацоўку - 180 тыс. т, у гандлёвыя арганізацыі, на закладку стабілізацыйных фондаў - 165 тыс. т. Амаль 645 тыс. т караняплодаў плануецца рэалізаваць на рынках і кірмашах або на экспарт. Што датычыцца агародніны, то 180 тыс. т паступіць у гандлёвую сетку, яшчэ 40 тыс. т і 349 тыс. т - на перапрацоўку і продаж на кірмашах і рынках.

Для захоўвання прадукцыі ў сельгасарганізацыях створаны неабходныя ўмовы. Так, магутнасць бульбасховішчаў складае 775 тыс. т, агароднінасховішчаў - 158 тыс. т, пладасховішчаў - 103 тыс. т. Закуплена абсталяванне для перадпрадажнай падрыхтоўкі агародніны і садавіны: працуе 81 лінія па дапрацоўцы бульбы, 39 - па фасоўцы агародніны, 20 - па падрыхтоўцы пладоў.

"Вопыт мінулых гадоў паказвае, што асноўныя віды прадукцыі ў спецыялізаваных сховішчах сельскагаспадарчых арганізацый захоўваюцца да новага ўраджаю", - сказала Таццяна Карбановіч.

У мінулым годзе на экспарт рэалізавана 391 тыс. т бульбы, 366 тыс. т агародніны і 33 тыс. т садавіны.

Паводле даных на 5 верасня, у рэспубліцы ўжо ўбрана 3,5 тыс. га плошчаў бульбы (12 працэнтаў ад агульнай колькасці), накапана 113 тыс. т клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 332 ц/га. Атрымана 121 тыс. т агародніны (113 працэнтаў адносна даных на аналагічную дату мінулага года), 10,4 тыс. т пладоў і ягад (у тры разы больш).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі