Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Jan 2017

Беларусь ратыфікавала пагадненне аб наданні пункту пропуску "Лоша-Шумскас" міжнароднага статусу

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ратыфікавала пагадненне аб наданні аўтадарожнаму пункту пропуску "Лоша-Шумскас" міжнароднага статусу. Адпаведнае беларуска-літоўскае міжурадавае пагадненне афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Лоша-Шумскас" знаходзіцца за 20-30 км ад пункта пропуску "Каменны Лог", на якім перыядычна збіраюцца чэргі. Чакаецца, што "Лоша-Шумскас" возьме на сябе паток легкавога транспарту і іншых транспартных сродкаў з суседняга пункта.

Раней для вывучэння мэтазгоднасці змянення статусу пункта пропуску Дзяржпагранкамітэт праводзіў эксперымент. Вынікі паказалі вялікую запатрабаванасць міжнароднага пункта пропуску "Лоша" ў грамадзян Беларусі і Літвы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі