Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Sep 2019

Беларусь прыцягне ад міжнародных арганізацый больш як 180 млн еўра для праекта па энергакарыстанні

Беларусь прыцягне ад міжнародных арганізацый больш як 180 млн еўра для праекта па энергакарыстанні
Фота з архіву

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыцягне ад міжнародных фінансавых інстытутаў больш як 180 млн еўра для рэалізацыі інвестпраекта па пашырэнні ўстойлівага энергакарыстання. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 24 верасня 2019 года нумар 651 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У 2020-2024 гадах прадугледжана прыцягненне пазык Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 90 млн еўра тэрмінам на 20 гадоў і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў памеры 90 млн еўра тэрмінам на 25 гадоў для фінансавання інвестыцыйнага праекта "Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання", а таксама гранта Глабальнага экалагічнага фонду ў памеры $3,653 млн у падтрымку рэалізацыі гэтага праекта.

У якасці асновы для правядзення перагавораў урадам адобраны праекты адпаведных пагадненняў.

На правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў і ўнясенне пры неабходнасці змяненняў непрынцыпіяльнага характару ўпаўнаважаны Дзяржстандарт. Ён жа пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобраных праектаў будзе падпісваць дакументы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі