Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2020

Беларусь прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па лагістыцы ў кітайскім Сіяні

Беларусь прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па лагістыцы ў кітайскім Сіяні
Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

15 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па лагістыцы, якая прайшла ў кітайскім горадзе Сіянь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Пекіне.

"Пасольства Беларусі ў Кітаі па запрашэнні народнага ўрада Сіяня і Кітайскай федэрацыі лагістыкі і закупак прыняло ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па лагістыцы (2020 Global Automotive Logistics Conference), - гаворыцца ў паведамленні. - Мерапрыемства сабрала больш за 100 прадстаўнікоў кітайскіх і міжнародных аўтавытворцаў, лагістычных кампаній, профільных асацыяцый, мытных органаў, адміністрацыі чыгункі і навуковых колаў Кітая".

Удзельнікі падкрэслілі, што ў сучасных умовах мінімізацыі персанальных кантактаў чыгуначная лагістыка дэманструе сістэмны рост і папулярнасць сярод удзельнікаў міжнародных ланцугоў паставак па маршруце Кітай - ЕАЭС - ЕС з-за скарачэння часу дастаўкі тавараў і кошту такіх перавозак.

У рамках мерапрыемстваў канферэнцыі былі наведаны Цэнтр чыгуначнай экспрэс-лагістыкі і Комплексная бондавая зона ў горадзе Сіянь, а таксама праведзены кансультацыі з кіраўніцтвам Міжнароднага сухога порта мультымадальных перавозак Сіяня аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі