У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліп 2018

Беларусь прыме ўдзел у Сусветным інвестыцыйным форуме ў Жэневе

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у Сусветным інвестыцыйным форуме Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, які адбудзецца 22-26 кастрычніка ў Жэневе, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.

Чакаецца, што ў гэтым годзе на Сусветным інвестыцыйным форуме збяруцца больш за 5 тыс. удзельнікаў. Зацікаўленыя бакі разгледзяць ініцыятывы, накіраваныя на пошук рашэнняў і стварэнне глабальных партнёрскіх адносін, арыентаваных на ўзаемнае працвітанне.

У час форуму будзе арганізавана каля 50 мерапрыемстваў, у тым ліку ўрачыстае адкрыццё, Саміт глабальных лідараў, Саміт глабальных інвестыцыйных гульняў, круглыя сталы з удзелам міністраў, канферэнцыі, прэзентацыі ў фармаце TED, сустрэчы В2В, цырымоніі ўзнагароджання, а таксама экспазіцыя краінавых стэндаў Investment Village.

У склад дэлегацыі Беларусі на чале з намеснікам міністра эканомікі Паўлам Уцюпіным увойдуць прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", СЭЗ "Мінск", СЭЗ "Гроднаінвест" і пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе.

23 кастрычніка адбудзецца афіцыйнае адкрыццё экспазіцыі краінавых стэндаў Investment Village, дзе будзе прадстаўлены і стэнд Беларусі. Мерапрыемства пройдзе з удзелам высокапастаўленых службовых асоб ААН і краін-партнёраў.

У гэты ж дзень на сесіі "Talking Business: Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія" Павел Уцюпін прадставіць перспектывы ўдасканалення інвестыцыйнага клімату ў Беларусі. 26 кастрычніка ўдзельнікам форуму раскажуць аб перавагах і асаблівасцях работы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Мэтавая аўдыторыя форуму - высокапастаўленыя члены глабальнай інвестыцыйнай супольнасці, у тым ліку кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, міністры, кіраўнікі міжнародных кампаній і фондавых бірж, кіраўнікі суверэнных інвестыцыйных фондаў, кіраўнікі агенцтваў па прыцягненні інвестыцый, эксперты ў галіне міжнародных інвестыцый, кіраўнікі міжнародных арганізацый, парламентарыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, выдатныя вучоныя і міжнародныя СМІ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс