Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Кст 2015

Беларусь прапрацоўвае магчымасць экспарту электраэнергіі ў Польшчу і краіны Балтыі

13 кастрычніка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь прапрацоўвае магчымасць экспарту электраэнергіі ў Польшчу і краіны Балтыі. Аб гэтым паведаміў сёння на ўрачыстым адкрыцці ХХ Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы і цяпер ажыццяўляем экспартныя пастаўкі электраэнергіі ў невялікіх аб'ёмах. У сувязі з мадэрнізацыяй галіны ў нас адкрываюцца вялікія магчымасці. Наш прадукт стаў даволі канкурэнтным не толькі на ўнутраным рынку, але і на знешніх. Таму вядзецца сур'ёзная работа з партнёрамі за мяжой, у прыватнасці, мы гатовы прапаноўваць сваю прадукцыю ў Польшчу і краіны Балтыі", - сказаў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Патупчыка, Мінэнерга цяпер працуе над вырашэннем тэхнічных праблем па арганізацыі экспарту электраэнергіі. "Мы не можам прапанаваць нашу электраэнергію ні Расіі, ні Украіне. Гэта звязана ў тым ліку і з коштам паліва на гэтых рынках. Кошт газу для энергетыкаў Беларусі ў тры разы вышэйшы, чым у Расіі. Пры гэтым сабекошт выпускаемай электраэнергіі вышэйшы толькі на 8 працэнтных пунктаў, гэта вынік мадэрнізацыі беларускай энергасістэмы, у якую мы ўжо ўклалі каля $8,5 млрд", - падкрэсліў ён. Таксама міністр адзначыў, што ў Беларусі зроблены сур'ёзныя зрухі да скарачэння імпарту электраэнергіі.

Паводле даных Мінэнерга, у 2014 годзе ў параўнанні з 2012-м аб'ёмы, што закупляюцца, знізіліся амаль у два разы. У 2012-м гэта было 7,9 млрд кВт.гадз, 2013-м - 6,7 млрд кВт.гадз, 2014-м - 3,8 млрд кВт.гадз. У мінулым годзе Беларусь паставіла замежным спажыўцам каля 500 млн кВт.гадз электраэнергіі. У 2015 годзе плануецца імпартаваць 2,8 млрд кВт.гадз электраэнергіі, у 2016-м - 2,5 млрд кВт.гадз.

ХХ Беларускі энергетычны і экалагічны форум праходзіць у Мінску з 13 па 16 кастрычніка. У бягучым годзе форум уключае міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo) і энергетычны і экалагічны кангрэс. Удзельнікаў форуму чакае насычаная дзелавая праграма, якая аб'ядноўвае 20 мерапрыемстваў. У час форуму таксама праходзяць мерапрыемствы 79-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі.

Мэта Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму - дэманстрацыя сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі