Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2018

Беларусь прапануе Таджыкістану і іншым краінам рэгіёна кааперацыю ў АПК і прамысловасці

15 мая, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Таджыкістану і іншым краінам рэгіёна кааперацыю ў АПК і прамысловасці. Аб гэтым сёння ў Душанбэ на бізнес-форуме заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, сустаршыня беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Леанід Заяц прапанаваў развіваць супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу, стварэння сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці прадуктаў харчавання. "Прапаную абмеркаваць пытанні далейшай кааперацыі. Мы маем вялікія сыравінныя магчымасці ў малочным напрамку. Мы гатовы арганізаваць на пляцоўцы Таджыкістана, а таксама Афганістана, Узбекістана, Казахстана сумесныя прадпрыемствы па перапрацоўцы беларускага малака па беларускіх тэхналогіях у суправаджэнні нашых спецыялістаў", - сказаў ён.

Беларусь таксама гатова разгледзець магчымасці па арганізацыі сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы ялавічыны, мяса птушкі і затым пад адзіным брэндам выходзіць на рынкі іншых краін. "Мы таксама гатовы аказаць садзейнічанне ў будаўніцтве малочнатаварных комплексаў з аснашчэннем неабходным тэхнічным абсталяваннем беларускай вытворчасці, пастаўкай племянной жывёлы і суправаджэннем тэхналогіі да выхаду на праектную магутнасць", - прапанаваў Леанід Заяц.

Ён дадаў, што існуе шырокі патэнцыял і па супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання, пачынаючы ад сельгастэхнікі да велікагрузных БелАЗаў, камунальнай тэхнікі.

"Мы маем магчымасць супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, па арганізацыі вытворчасці, збору і перапрацоўкі лекавых раслін. Мы маем вопыт аказання паслуг па правядзенні ўнікальных аперацый", - сказаў міністр.

Ён таксама адзначыў магчымасці для развіцця супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, інавацый, IT-тэхналогій.

Аб зацікаўленасці ў развіцці такога супрацоўніцтва на бізнес-форуме неаднаразова заяўлялі і афіцыйныя прадстаўнікі Таджыкістана, бізнесмены.

Як адзначыў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, ёмістасць рынку Таджыкістана не вельмі вялікая, але гэта краіна адыгрывае важную ролю, знаходзячыся на своеасаблівым скрыжаванні гандлёвых шляхоў у сваім субрэгіёне. "Вядома, для нас вельмі важна, што Таджыкістан падстаўляе нам плячо ў супрацоўніцтве з Афганістанам. Гэта краіна, якая перажывае няпросты час, але, тым не менш, Афганістан маюць намер у тым ліку і з дапамогай міжнароднай падтрымкі аднавіць. Гэта значыць, што ёсць патрэба ва ўсёй лінейцы беларускай прадукцыі. А міжнародная тэхнічная дапамога па добраўпарадкаванні Афганістана - гэта вельмі значныя сумы, а наша тэхніка вядома. Таму нашы афганскія партнёры вельмі зацікаўлены ў розных відах нашай тэхнікі, прадуктах харчавання, лекавых прэпаратах і нават будматэрыялах", - расказаў старшыня БелГПП.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў бізнес-форуме прымаюць удзел і шматлікія прадстаўнікі дзелавых колаў з Афганістана, Пакістана, Узбекістана і Казахстана. Адпаведна, большы міжнародны рэзананс атрымлівае і нацыянальная выстаўка Беларусі.

"Вядома, перспектыва - гэта стварэнне тут зборачных вытворчасцей. Каб зняць лагістычную нагрузку. Рынкі суседніх краін вельмі маштабныя, і мы сур'ёзна думаем аб тым, каб умацоўваць нашу прамысловую кааперацыю. Сёння ёсць зборачная вытворчасць беларускай тэхнікі ў горадзе Гісары. Гэта толькі пачатак. Яна будзе пашырацца, - сказаў Уладзімір Улаховіч. - І трэба адкрываць новыя тэмы. Напрыклад, звязаныя з горназдабыўной прамысловасцю. Таджыкістан валодае вялікімі багаццямі мінеральных рэсурсаў і сыравінай. А ў нас ёсць тэхналогіі, тэхніка і спецыялісты".

Старшыня БелГПП адзначыў, што ў цэлым па выніках дзелавых сустрэч у Душанбэ ёсць магчымасць прыбавіць не менш як $10 млн у выглядзе заключаных кантрактаў і дамоўленасцей, аднак гэта лічба можа быць значна большай з улікам наступных дзён работы. Пасля завяршэння бізнес-форуму деловая праграма ў Душанбэ перамесціцца на пляцоўку нацыянальнай выстаўкі Беларусі ў Таджыкістане, дзе прадстаўнікі бізнес-колаў розных краін прадоўжаць сустрэчы і абмеркаванне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва.

На бізнес-форуме Беларуская гандлёва-прамысловая палата падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з дзяржаўным унітарным прадпрыемствам "Таджінвест" пры Дзяржаўным камітэце па інвестыцыях і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Таджыкістана.

Заключаны кантракт на пастаўку трактаракамплектаў "Беларус-80Х" паміж ААТ "МТЗ" і АТЗТ "Агратэхсэрвіс".

ААТ "Бабруйскаграмаш" і АТЗТ "Агратэхсэрвіс" падпісалі некалькі дакументаў, якія датычацца пашырэння сумеснай вытворчасці, пастаўкі тэхнікі і машынакамплектаў.

Паміж ААТ "Гомсельмаш" і ТАА "Таджыкаграмаш" заключаны дагавор на гарантыйнае і сэрвіснае абслугоўванне.

Беларускія фармацэўтычныя кампаніі падпісалі са сваімі таджыкскімі партнёрамі дакументы ў сферы паставак прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі