Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Кст 2014

Беларусь прапануе Свярдлоўскай вобласці стварыць сумесны кластар па вытворчасці кар'ерных машын

13 кастрычніка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь прапануе Свярдлоўскай вобласці Расіі стварыць сумесны кластар па вытворчасці кар'ерных машын. Такую прапанову агучыў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне ёсць прапанова (давайце яе сёння разгледзім) аб сумесным кластары па вытворчасці сістэмы машын для работы ў кар'ерах, - сказаў кіраўнік урада ў пачатку сустрэчы. - Мы робім добрыя кар'ерныя самазвалы, у вас машынабудаўнічая карпарацыя "Уралмаш" вырабляе магутныя экскаватары. Калі дапоўніць гэтыя дзве галоўныя пазіцыі адпаведным шлейфам спецыяльных машын, мы можам ствараць і сумесна прадаваць магутныя горныя комплексы".

Кіраўнік урада лічыць, што бакі маглі б як прадаваць ствараемыя комплексы, так і прадастаўляць паслугі аўтсорсінгу.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што адносіны Беларусі і Свярдлоўскай вобласці маглі б развівацца больш эфектыўна. "Дрэнна, што ў нас няма сістэмных праектаў, і работа ў рамках гандлёва-эканамічных адносін абмяжоўваецца разавымі кантрактамі", - сказаў ён. Беларускі бок ускладае пэўныя надзеі на паспяховую рэалізацыю пагаднення, якое сёння падпішуць ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" і ААТ "Сінара - Транспартныя Машыны", аб арганізацыі дзейнасці па прымяненні рухавікоў серыі ДМ-185 у кар'ерных самазвалах БелАЗ.

"Гэта не толькі камерцыйны праект, але ў пэўнай ступені элемент нацыянальнай бяспекі, паколькі такія краіны, як Расія, такая машынабудаўнічая краіна, як Беларусь, не могуць быць залежныя ад знешніх паставак рухавікоў", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

У цэлым жа ў час гэтага візіту дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці будуць падпісаны пагадненні ў прамысловасці, у адукацыйнай сферы, што сведчыць аб шматпланавасці двухбаковага супрацоўніцтва. Адным з прыярытэтных напрамкаў, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, з'яўляецца рэгіянальнае супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі