Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Чэр 2019

Беларусь прапануе Сінгапуру інвесціраваць у кампаніі Парка высокіх тэхналогій

Беларусь прапануе Сінгапуру інвесціраваць у кампаніі Парка высокіх тэхналогій

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Сінгапуру інвесціраваць у кампаніі Парка высокіх тэхналогій. Такую прапанову агучыў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на сустрэчы са старшым дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Сінгапура Ко По Кунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер выказаў надзею, што цяперашні візіт сінгапурскай дэлегацыі дазволіць бакам рушыць наперад у перагаворным працэсе па заключэнні гандлёвых пагадненняў, дапаможа дзелавым колам устанавіць кантакты і выйсці на канкрэтныя праекты. Аляксандр Турчын адзначыў, што ва ўрадзе ён каардынуе пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Сінгапурам. "Я хацеў бы прапанаваць вам вызначыць некалькі ключавых праектаў, якія мы маглі б узяць пад асабісты кантроль і забяспечыць іх паспяховую рэалізацыю", - дадаў ён.

У прыватнасці, першы намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца адным з прызнаных, хутка  растучых лідараў ва Усходняй Еўропе ў галіне высокіх тэхналогій. Указам кіраўніка дзяржавы створаны спецыяльны прэферэнцыйны рэжым у Парку высокіх тэхналогій. Беларусь штогод прырастае ў экспарце паслуг у IT-сферы прыкладна на 30-40 працэнтаў і дасягнула ў мінулым годзе $1,5 млрд. "Нашы асноўныя рынкі - гэта ЗША і Еўрапейскі саюз. Улічваючы, што ўзровень рэнтабельнасці кампаній больш за 40 працэнтаў, я прапанаваў бы інвесціраванне ў кампаніі ў парку, каб мы маглі выйсці і на рынак Паўднёва-Усходняй Азіі з нашымі паслугамі", - сказаў Аляксандр Турчын.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, Беларусь разглядае Сінгапур як вароты для выхаду беларускіх тавараў і паслуг на шырокі рынак Паўднёва-Усходняй Азіі і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. "У сваю чаргу прапануем Сінгапуру звярнуць увагу на Беларусь як перспектыўную кропку выхаду на ёмісты рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, таксама з улікам будучага заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж Сінгапурам і ЕАЭС", - сказаў Аляксандр Турчын. Ён дадаў, што беларускі бок у цэлым падтрымлівае заключэнне гэтага пагаднення і будзе вітаць яго больш хуткае падпісанне.

Таксама Аляксандр Турчын выказаў занепакоенасць неспрыяльным для вядучых беларускіх прампрадпрыемстваў узмацненнем карпаратыўнай палітыкі сінгапурскіх банкаў, адзначыўшы, што рэспубліка разлічвае на садзейнічанне ўрада Сінгапура ў больш хуткім вырашэнні сістэмных праблем, што ўзніклі з абслугоўваннем прадстаўніцтваў беларускіх кампаній у банках гэтай краіны.

Праграмай візіту сінгапурскай дэлегацыі прадугледжана наведванне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і сустрэча з яго кіраўніцтвам. "Таму я спадзяюся на прадаўжэнне нашага эфектыўнага дыялогу на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Сінгапура, - сказаў першы віцэ-прэм'ер. - Упэўнены, што сумесная работа па прыярытэтных напрамках дазволіць вывесці двухбаковае супрацоўніцтва на прынцыпова новы ўзровень".

У сваю чаргу Ко По Кун адзначыў, што ў Сінгапура і Беларусі гістарычна склаліся добрыя адносіны, што дало магчымасць краінам стварыць базу для правядзення перагавораў па пагадненні аб свабодным гандлі. "Мае калегі праінфармавалі мяне, што мы даволі добра рушылі наперад у частцы падрыхтоўкі гэтага пагаднення", - сказаў старшы дзяржаўны міністр гандлю і прамысловасці. Ён адзначыў, што з Беларуссю няма нейкіх вялікіх рознагалоссяў, таму абодва бакі спадзяюцца завяршыць цяпер работу па главе аб гандлі таварамі. "Спадзяюся, што ў бягучым годзе гэта адбудзецца", - сказаў Ко По Кун. Ён запэўніў, што Сінгапур будзе ўсяляк падтрымліваць Беларусь у працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

У 2018 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Сінгапурам склаў $50,9 млн (135 працэнтаў да ўзроўню 2017 года). Пашырэннем экспарту ў краінах Азіі займаюцца створаныя ў Сінгапуры ўласныя рэгіянальныя суб'екты тавараправоднай сеткі адкрытых акцыянерных таварыстваў "Белшына", "БелАЗ", "МТЗ".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі