Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2017

Беларусь прапанавала Huawei адкрыць R&D цэнтр у парку "Вялікі камень"

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапанавала Huawei адкрыць R&D (Research & Development) цэнтр у парку "Вялікі камень", паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.

У ведамстве расказалі, што міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, знаходзячыся ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў складзе афіцыйнай дэлегацыі ў час рабочага візіту Прэзідэнта, 13 мая сустрэўся з кіраўніцтвам карпарацыі Huawei. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня ГКНТ Аляксандр Шумілін, кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, прадстаўнікі Мінэканомікі, ДКНТ і пасольства Беларусі ў КНР. Яны наведалі штаб-кватэру Huawei і яе выставачны цэнтр.

У час сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам кампаніі Huawei Джэймсам Чэнам абмяркоўваліся бягучыя праекты карпарацыі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Беларусі, ход падрыхтоўкі праекта кампаніі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". "У прыватнасці, прадметам абмеркавання стала прапанова па стварэнні ў парку вытворчасці камплектуючых і кампанентаў для комплексных камунікацыйных сістэм Huawei і іншых прадуктаў кампаніі. Гэту прапанову выказваў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды віцэ-прэзідэнту карпарацыі Эмі Лінь у час сустрэчы ў студзені 2017 года", - расказалі ў Мінэканомікі.

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін выказаў упэўненасць, што наступны (16-ы па ліку) R&D цэнтр Huawei запрацуе ў хуткім будучым менавіта ў парку "Вялікі камень". У час перагавораў для беларускай дэлегацыі таксама былі прэзентаваны распрацоўкі праекта "Бяспечны горад".

Акрамя таго, у выставачным цэнтры Huawei Уладзімір Зіноўскі, Аляксандр Шумілін і кіраўнікі карпарацыі прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця праграмы "Зерне Будучага", па якой у бягучым годзе дзесяць беларускіх студэнтаў будуць навучацца ў Пекіне.

"Зерне Будучага" (Seeds for the Future) - гэта глабальная праграма Huawei, паспяхова рэалізаваная ў 25 краінах свету, такіх як Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Японія, Сінгапур. У праграме прымаюць удзел каля 70 універсітэтаў па ўсім свеце, навучанне прайшлі ўжо больш за 1 тыс. чалавек. Праграма падтрымлівае развіццё інавацый і атрыманне новых ведаў: ІКТ-навучанне, стыпендыі і стажыроўкі, праграмы вучэбнай практыкі, адкрыццё вучэбных лабараторый з найноўшым абсталяваннем. У 2015 годзе Huawei пачала праграму Seeds for the Future ў Беларусі: у 2015 годзе навучанне прайшлі 11 беларускіх студэнтаў, а ў 2016 годзе - 12.

Карпарацыя Huawei займае 129-е месца ў сусветным рэйтынгу карпарацый Fortune Global 500, офісы прадстаўлены больш як у 170 краінах, у іх працуе 180 тыс. чалавек. Карпарацыяй створана 15 R&D цэнтраў па ўсім свеце. У 2014 годзе пры ўдзеле карпарацыі ў якасці першага рэзідэнта індустрыяльнага парка "Вялікі камень" зарэгістравана кампанія "Бел Хуавэй Тэхналоджыс", якая плануе стварэнне цэнтра навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак Huawei.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі