Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2016

Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на выстаўцы "В'етнам Экспа-2016"

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прадставіць нацыянальную экспазіцыю на 26-й міжнароднай гандлёвай выстаўцы "В'етнам Экспа-2016", якая пройдзе ў Ханоі 13-16 красавіка. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі прымуць удзел прадпрыемствы і арганізацыі Мінпрама, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарча, канцэрнаў "Белнафтахім", "Белдзяржхарчпрам", інавацыйныя прадпрыемствы, якія курыруюцца Мінадукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, НАН. Удзельнікі мерапрыемства змогуць паўдзельнічаць у беларуска-в'етнамскіх дзелавых сустрэчах, што арганізуюцца пасольствам Беларусі ў В'етнаме і БелГПП.

На думку Дзмітрыя Мірончыка, удзел у нацыянальнай экспазіцыі дасць магчымасць беларускім прадпрыемствам устанавіць новыя дзелавыя кантакты, даследаваць канкурэнтнае асяроддзе ў рэгіёне, а таксама комплексна вырашыць шырокі спектр маркетынгавых задач для пашырэння сваёй прысутнасці на рынках В'етнама і іншых краін Паўднёва-Усходняй Азіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі