Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Чэр 2015

Беларусь плануе значна пашыраць пастаўкі кар'ернай тэхнікі ў Інданезію

22 чэрвеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларусь плануе значна пашыраць пастаўкі кар'ернай тэхнікі ў Інданезію. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам пасол Беларусі ў Інданезіі і пастаянны прадстаўнік пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) Уладзімір Лапата-Загорскі па выніках праведзенага ў Мінску пятага пасяджэння беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў пасол, сумесныя праекты, у якіх зацікаўлены абодва бакі, таксама абмяркоўваліся сёння на сустрэчы дзелавых колаў у БелГПП і з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам ва ўрадзе. "Сярод гэтых праектаў я адзначыў бы планы па значным пашырэнні паставак нашай кар'ернай тэхнікі ў Інданезію. БелАЗ удзельнічае цяпер у тэндарах па двух вялікіх праектах па пастаўках такой тэхнікі, у тым ліку для адной з найбуйнейшых вуглездабыўных кампаній, - расказаў ён. - У нас ёсць усе падставы для таго, каб разлічваць на поспех у гэтых тэндарах. Так, паводле слоў Уладзіміра Лапата-Загорскага, 9 айчынных машын БелАЗ, якія працуюць там на працягу некалькіх апошніх гадоў, паказалі перавагі эксплуатацыі беларускай тэхнікі ў Інданезіі. Дыпламат выказаў надзею, што вынікі па названых тэндарах беларускі бок будзе мець ужо ў трэцім-чацвёртым квартале.

Акрамя таго, на праведзеных перагаворах ішла размова аб пастаўках гарадскога пасажырскага транспарту для патрэб сталіцы Інданезіі Джакарты. У прыватнасці, плануецца, што ў бліжэйшы час адбудзецца візіт мэра Джакарты ў Маскву і, магчыма, ён таксама наведае Беларусь. У Маскве або ў Мінску будзе арганізавана прэзентацыя беларускай пасажырскай тэхнікі, і беларускі бок спадзяецца наладзіць яе пастаўкі ў Інданезію ўжо да 2016-2017 года.

"Безумоўна, абмяркоўваліся і пастаўкі калійных угнаенняў", - прадоўжыў пасол. Так, у 2014 годзе з Беларусі ў Інданезію было пастаўлена 750 тыс. т угнаенняў, дзякуючы чаму Беларусь заняла прыкладна 30 працэнтаў рынку гэтай краіны. "Ёсць падставы меркаваць, што ў наступным годзе пастаўкі калійных угнаенняў у Інданезію ўзрастуць", - заўважыў ён.

На думку Уладзіміра Лапата-Загорскага, перспектыўным для Беларусі з'яўляецца экспарт у Інданезію прадуктаў харчавання і, у прыватнасці, малочнай прадукцыі, якая імпартуецца ў вялікіх аб'ёмах. Як растлумачыў пасол, пасля выканання некаторых адміністрацыйных працэдур Беларусь да канца года зможа выйсці на значныя пастаўкі гэтай прадукцыі.

Акрамя таго, у ходзе перагавораў удзялялася ўвага ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву (рамонт, абслугоўванне, пастаўкі тэхнікі).

"Думаю, што лічба тавараабароту $1 млрд (да 2018 года. - Заўвага БЕЛТА), якая была агучана раней, цалкам дасягальная", - дадаў Уладзімір Лапата-Загорскі.

Сёння ў Міністэрстве замежных спраў беларускім і інданезійскім бакамі былі падпісаны два дакументы: Пратакол пятага пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве і Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" і агенцтвам навін "Антара" Рэспублікі Інданезія.

Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, беларускі бок лічыць праведзены візіт вельмі паспяховым і мае намер зрабіць усё магчымае для таго, каб ажыццявіць прынятыя рашэнні і ўзмацніць двухбаковае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі