Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Стд 2018

Беларусь плануе ў 2018 годзе экспартаваць сельгаспрадукцыі на $6 млрд

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2018 годзе экспартаваць сельгаспрадукцыі на $6 млрд, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц на канале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Па экспарце прадукцыі ў 2018 годзе нам неабходна выйсці на $6 млрд, 2017-ы мы завяршылі з лічбай каля $5 млрд. Таму рост павінен быць вельмі сур'ёзны, мы павінны павялічыць аб'ёмы таварнай прадукцыі: малака, мяса і іншай прадукцыі для таго, каб усё гэта прадаць і забяспечыць такі прырост", - адзначыў міністр.

Леанід Заяц расказаў, што за 10 месяцаў 2017 года тэмп росту валютнай выручкі па АПК склаў 118,9 працэнта. "Мы атрымалі больш за $4 млрд (на $618 млн вышэй за ўзровень 2016-га). Яшчэ прыкладна $1 млрд за два апошнія месяцы года мы павінны дабавіць у казну", - растлумачыў ён.

Міністр таксама пракаменціраваў прагноз ведамства па ўраджаі 2018 года. "Мы кожны год марым аб тым, каб дабаўляць да сваіх паказчыкаў, робім усё для таго, каб у краіне было не менш за 10 млн т збожжа", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі