Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліс 2025

Беларусь пашырае геаграфію паставак прадуктаў харчавання. У якія краіны ўзрос экспарт?

Беларусь пашырае геаграфію паставак прадуктаў харчавання. У якія краіны ўзрос экспарт?
Фота з архiва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пашырае геаграфію паставак прадуктаў харчавання. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ксенія Мялешка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню ў Мінску 11-14 лістапада 31-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу PRODEXPO-2025, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ксенія Мялешка адзначыла, што ў гэтым годзе назіраецца дадатная дынаміка па экспарце прадуктаў харчавання. У тым ліку па некаторых таварах ёсць рост як у натуральным, так і ў вартасным выражэнні. Традыцыйна карыстаецца попытам ялавічына, мясныя кансервы, каўбасныя вырабы, сыры, тварог, алей.

"Удзяляем асаблівую ўвагу дыверсікацыі экспартных адгрузак. Ужо выраслі пастаўкі ў краіны Афрыкі - за пяць гадоў больш як у 3,3 раза. У азіяцкі рэгіён экспарт таксама павялічваем. Тэндэнцыя станоўчая", - расказала Ксенія Мялешка, дадаўшы, што выстаўка PRODEXPO - магчымасць знайсці новых партнёраў.

Чакаецца, што экспазіцыю наведаюць прадстаўнікі 27 замежных дзяржаў. Таксама адбудуцца перагаворы з гандлёвымі сеткамі Беларусі і Расійскай Федэрацыі па пашырэнні беларускіх прадуктаў харчавання. "Запланаваны шэраг перагаворных трэкаў на ўзроўні аграрнага ведамства. Мы заўсёды адкрыты да супрацоўніцтва. Выбудаваная сістэмная работа дала магчымасць нам адгружаць прадукцыю ў 115 краін свету", - адзначыла Ксенія Мялешка.

Яна звярнула ўвагу на тое, што прадпрыемствы прадоўжаць асвойваць афрыканскі рэгіён, займаючы новыя нішы і ўмацоўваючы пазіцыі. Яшчэ адзін прыярытэтны напрамак - КНР.

"Тая работа, якая праводзіцца з 2016 года, дае рэзультат. Больш за 200 прадпрыемстваў ужо маюць рэгістрацыйныя нумары, што дае магчымасць адгружаць прадукцыю. Калі пачыналі з мяса-малочных груп тавараў (сухія малочныя прадукты, мяса ялавічыны), то цяпер наменклатура пашыраецца, - адзначыла Ксенія Мялешка. - Гэта і алей, і кандытарскія вырабы, шакалад, і розныя віды напіткаў. Бачым гэты рынак як перспектыўны з пункту гледжання замацавання таварных пазіцый, па якіх даўно працуем, і па пашырэнні асартыменту".

PRODEXPO - вядучая галіновая харчовая выстаўка Беларусі. Яе арганізатарамі выступаюць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Выстаўка збірае вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання і напіткаў. Для аператараў харчовай індустрыі PRODEXPO стала добрай дэманстрацыйнай пляцоўкай: тут праходзяць прэм'еры прадуктовых і гастранамічных навінак, прэзентацыі тэхналогій і рашэнняў для вытворчасці прадукцыі: ад прадуктаў штодзённага рацыёну да вытанчаных далікатэсаў, святочных закусак і спецыяльнага харчавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі