Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Feb 2017

Беларусь падасць заяўку на правядзенне ў 2018 годзе Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рыхтуецца падаць заяўку на правядзенне ў краіне ў 2018 годзе 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Гэта тэма абмяркоўвалася на нарадзе ва ўрадзе з удзелам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На нарадзе разгледжаны пытанні падрыхтоўкі відэапрэзентацыі для прадстаўлення заяўкі на правядзенне ў 2018 годзе Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. "Распрацаваная канцэпцыя відэапрэзентацыі накіравана на прадстаўленне Беларусі як касмічнай дзяржавы, дасягненняў беларускай навукі ў касмічнай дзейнасці, удзелу касманаўтаў-ураджэнцаў Беларусі ў асваенні касмічнай прасторы, а таксама дэманстрацыю гатоўнасці інфраструктуры Беларусі да правядзення 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў", - адзначылі ў прэс-службе.

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі НАН Беларусі, Мінінфарма, Мінфіна, Дзяржкамваенпрама, Белтэлерадыёкампаніі, а таксама кіраўнік Федэрацыі касманаўтыкі Расіі лётчык-касманаўт Уладзімір Кавалёнак.

Рашэнне аб месцы правядзення 31-га кангрэса будзе прынята ў сакавіку бягучага года ў Тулузе (Францыя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі