У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2018

Беларусь пачала рэалізацыю сумесна з ЕС праекта па барацьбе з нелегальнай міграцыяй

Беларусь пачала рэалізацыю сумесна з ЕС праекта па барацьбе з нелегальнай міграцыяй

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пачала рэалізацыю сумеснага з ЕС праекта па барацьбе з нелегальнай міграцыяй, паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры тэлеканала АНТ, інфармуе БЕЛТА.

"З гэтага года мы пачалі рэалізоўваць вялікі трохбаковы праект паміж ЕС, Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі і Беларуссю па прадухіленні росту нелегальнай міграцыі, аказанні тэхнічнай, кансультацыйнай і арганізацыйнай дапамогі кампетэнтным органам, якія змагаюцца з гэтай з'явай", - адзначыў Аляксей Бягун.

Паводле яго слоў, праект разлічаны на 7 млн еўра. "На працягу чатырох гадоў будзем павялічваць тэхнічны патэнцыял органаў унутраных спраў і пагранічнай службы, умацоўваць дзяржаўную граніцу, навучаць персанал, мадэрнізаваць месцы для ўтрымання нелегальных мігрантаў. Правядзём комплекс навучальных мерапрыемстваў, у тым ліку будзем удасканальваць нацыянальнае заканадаўства", - удакладніў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Як паведамлялася раней, праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне Беларусі ў вырашэнні пытанняў, звязаных з узрастаючым патокам нелегальных мігрантаў" таксама прадугледжвае стварэнне цэнтраў часовага ўтрымання замежных грамадзян. Міжнародная тэхнічная дапамога пад рэалізацыю названага праекта будзе прадастаўлена Еўрапейскім саюзам праз прадстаўніцтва МАМ у Беларусі. Партнёрамі МУС выступяць ДПК, МЗС, прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі, а таксама асобныя беларускія грамадскія аб'яднанні, якія займаюцца пытаннямі аказання дапамогі найбольш неабароненым катэгорыям мігрантаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс