Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Чэр 2017

Беларусь нарошчвае гандаль з Егіптам і плануе стварэнне новых СП

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нарошчвае гандаль з Егіптам і плануе стварэнне новых сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым гаворыцца ў інтэрв'ю пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова егіпецкаму інфармацыйнаму агенцтву MENA, тэкст якога размешчаны на сайце МЗС Беларусі.

Паводле слоў дыпламата, візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет у студзені 2017 года вывеў беларуска-егіпецкія адносіны на новы ўзровень і надаў значны імпульс развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Адбыўся шэраг візітаў, узгоднена і парафіравана "Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на 2017-2018 гады".

У студзені-красавіку тавараабарот паміж краінамі вырас у два разы. Беларусь пастаўляла ў Егіпет металапрадукцыю, трактары, рэнтгенаўскую апаратуру, нафтапрадукты, малочную прадукцыю, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, падшыпнікі. У маі 2017 года заключаны першы кантракт на пастаўку ў Егіпет беларускай жытняй мукі. Вядуцца перагаворы аб пастаўках мяса птушкі, ялавічыны, пшанічнай мукі, макаронных вырабаў, агароднінных кансерваў.

Вядзецца таксама работа па развіцці дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы.

Пасол расказаў, што на ліпень запланаваны візіт у Каір беларускай сельскагаспадарчай дэлегацыі пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання для абмеркавання сельскагаспадарчых праектаў і паставак прадуктаў харчавання ў Егіпет. Чакаецца візіт дэлегацыі Міністэрства транспарту і камунікацый для вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва і абмену вопытам у галіне чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту.

Плануюцца перагаворы па пытанні будаўніцтва станцый ачысткі сцёкавых вод з выкарыстаннем беларускай тэхналогіі на тэрыторыі Егіпта. Рыхтуюцца візіты ў Егіпет спецыялістаў ЗАТ "Атлант", ААТ "Белшына", ААТ "Бабруйскаграмаш" для правядзення перагавораў па пытаннях стварэння сумесных вытворчасцей кампрэсараў, шын, сельскагаспадарчай тэхнікі на базе прадпрыемстваў Міністэрства ваеннай прамысловасці Егіпта.

Чакаецца і шэраг візітаў у Мінск егіпецкіх дэлегацый, у тым ліку ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. "Перагаворы на ўзроўні міністэрстваў і прадпрыемстваў прызначаны стварыць аснову для правядзення візіту ў адказ Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха аль-Сісі ў Беларусь, падрыхтоўка якога ажыццяўляецца цяпер", - адзначыў Сяргей Рачкоў.

Гаворачы аб найбольш важных праектах, якія будуць рэалізаваны ў бліжэйшы час, пасол адзначыў, што ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" рэалізуецца флагманскі праект па стварэнні сумеснай вытворчасці аўтатэхнікі МАЗ на адным з прадпрыемстваў Міністэрства ваеннай прамысловасці Егіпта. Чакаецца, што вытворчасць будзе запушчана ў жніўні-верасні 2017 года.

ААТ "Амкадор" плануе запусціць сумесную вытворчасць пагрузчыкаў на базе кампаніі Kader Factory for Developed Industries.

У маі 2017 года праведзена адгрузка першага збожжаўборачнага камбайна ААТ "Гомсельмаш" у Егіпет, які будзе праходзіць тэсціраванне і сертыфікацыю. Пасля завяршэння такой работы ў гэтай краіне плануецца наладзіць сумесную вытворчасць камбайнаў.

ААТ "Мінскі маторны завод" вядзе работу з Хелуанскім заводам дызельных рухавікоў над стварэннем сумеснай вытворчасці дызельных матораў.

Вывучаецца таксама магчымасць вытворчасці ліфтавага абсталявання ААТ "Магілёўліфтмаш" у Егіпце.

"Перспектыўнымі ўяўляюцца праекты ў сферы сельскай гаспадаркі. Прапрацоўваецца магчымасць падключэння беларускага боку да праекта асваення 1,5 млн га ворных зямель і стварэння пілотнага мяса-малочнага комплексу, а таксама будаўніцтва беларускім бокам цяплічных гаспадарак на тэрыторыі Егіпта", - расказаў Сяргей Рачкоў.

Вывучаецца магчымасць сумеснай рэалізацыі праектаў па вытворчасці на тэрыторыі Егіпта шкляной медыцынскай тары, канцэнтраванай сернай кіслаты, фармацэўтычных раствораў і медыцынскай прадукцыі, касметычных прэпаратаў і рэчаў асабістай гігіены, пластыкавых медыцынскіх шпрыцаў, медыцынскіх апаратаў для дыялізу. У сваю чаргу егіпецкая кампанія KEMICO вывучае магчымасць стварэння на тэрыторыі Беларусі сумеснай вытворчасці вырабаў медыцынскага прызначэння.

Егіпецкай кампаніяй касмічных дадаткаў і дыстанцыйнага зандзіравання сумесна з НІРУП "Геаінфармацыйныя сістэмы" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядзецца работа над стварэннем касмічнага апарата для аэракасмічнага маніторынгу тэрыторыі Егіпта.

Федэрацыяй гандлёвых палат Егіпта і Егіпецкім выставачным агенцтвам плануецца стварэнне пастаянна дзеючай выстаўкі егіпецкай прадукцыі ў Мінску.

Існуюць таксама магчымасці для рэалізацыі двухбаковых праектаў у галіне бурэння глыбакаводных свідравін, перапрацоўкі адходаў, разведкі карысных выкапняў на тэрыторыі Егіпта.

"Мяркуем, што на новы ўзровень двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва павінна вывесці пагадненне паміж дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза і Арабскай Рэспублікай Егіпет аб свабодным гандлі. У бліжэйшы час плануецца пачатак перагавораў па праекце пагаднення. Беларускі бок гатовы прыкласці ўсе намаганні для хутчэйшага ўзгаднення і падпісання гэтага важнага дакумента", - заявіў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс