8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў наведаў ТАА KamLit у Кастанаі, якое вырабляе кампаненты для аўтамабільнай і іншай тэхнікі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускую загранустанову ў Астане.
У час наведвання прадпрыемства прайшлі перагаворы Аляксея Багданава з кіраўніцтвам, а таксама знаёмства з вытворчасцю. Бакі абмеркавалі пытанні наладжвання ўзаемнага супрацоўніцтва з буйнымі прамысловымі заводамі Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб удзеле дэлегацыі ТАА KamLit у міжнароднай прамысловай выстаўцы "ІНАПРАМ. Беларусь" 29 верасня - 1 кастрычніка ў Мінску і прадаўжэнні дыялогу па перспектыўных праектах.
Казахстанскі бок выказаў зацікаўленасць у аднаўленні кааперацыі і правядзенні прадметных перагавораў у ходзе маючай адбыцца выстаўкі.