Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліс 2011

Беларусь на інавацыйным тыдні заключыла пагадненні з замежнымі кампаніямі ў энергетыцы, нафтахіміі і медыцыне

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на інавацыйным тыдні заключыла пагадненні з замежнымі кампаніямі ў сферах энергетыкі, нафтахіміі і медыцыны. Аб гэтым паведаміў 17 лістапада старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў на прэс-канферэнцыі расійскім, беларускім і саюзным СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэс-тур прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Расіі і Беларусі праходзіць 15-18 лістапада ў час Беларускага інавацыйнага тыдня.

"Мерапрыемствы інавацыйнага тыдня яшчэ прадаўжаюцца, але ўжо сёння мы можам гаварыць аб заключаных пратаколах, дагаворах з навукова-тэхнічнымі і прамысловымі кампаніямі і арганізацыямі шэрагу краін", - сказаў Ігар Войтаў.

Так, падпісаны пратаколы аб стварэнні сумесных вытворчасцей у галіне абсталявання для электраэнергетыкі паміж беларускім бокам і польска-нямецкай карпарацыяй. Таксама заключаны шэраг кантактаў у галіне нафтахімічнага комплексу. З Венесуэлай падпісаны пратаколы аб стварэнні новых вытворчасцей, звязаных з выпускам біяўгнаенняў, сельгасмашынабудаваннем.

Падпісана пагадненне з украінскім і расійскім бакамі аб пачатку праекта, звязанага з сістэмамі лагістыкі і мікраэлектронікі. Са швейцарскай фірмай "Leica Geosystems AG" заключана пагадненне, якое датычыцца сумеснай распрацоўкі і выкарыстання тэхналогій наземнага маніторынгу зрушэння паверхні пры распрацоўцы радовішча карысных выкапняў.

З дацкай кампаніяй C.C.Jensen A/S дасягнута дамоўленасць развіваць супрацоўніцтва ў галіне ўкаранення новых сучасных тэхналогій фільтрацыі прамысловага масла для патрэб прадпрыемстваў прамысловасці. Таксама з датчанамі вырашана прапрацаваць пытанне аб арганізацыі ў Беларусі вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі (аўтаномных фільтраў тонкай ачысткі прамысловага масла) для рэалізацыі ў Беларусі, краінах Еўрасаюза, СНД.

Падпісаны кантракт у галіне стварэння сродкаў электроннага прыборабудавання з расійскай кампаніяй. З літоўскай кампаніяй заключаны кантракт па сумеснаму выпуску рознага абсталявання, медыцынскай тэхнікі для фотатэрапіі, апаратаў УГД. "Гэта распрацоўкі даволі высокага тэхналагічнага ўзроўню, вытворчасць якога мы не маем на тэрыторыі СНД", - адзначыў Ігар Войтаў.

Таксама падпісаны дагавор аб стварэнні кансорцыума па рэалізацыі праекта з расійскім бокам у сферы магнітнай нанамедыцыны. "Гэта вытворчасць будзе створана ў бліжэйшы час намаганнямі нашых краін", - сказаў старшыня ДКНТ.

Акрамя таго, заключана пагадненне аб стварэнні міжнароднага цэнтра нанатэхналогій і нанаматэрыялаў паміж беларускімі і расійскімі кампаніямі пры ўдзеле фонду "Сколкава". "Ёсць значныя напрацоўкі ў гэтай сферы, ёсць прапановы замежных кампаній па гэтых напрамках, па суфінансаванню праектаў у рамках ствараемага цэнтра", - паведаміў старшыня ДКНТ.

У час інавацыйнага тыдня прайшло пасяджэнне Міждзяржсавета СНД па пытаннях, звязаных з навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкай і яе рэалізацыяй. "Мы дамовіліся аб форме і метадах рэалізацыі праграмы, падпісанай у Санкт-Пецярбургу ў кастрычніку бягучага года, і аб падрыхтоўцы першых 15 праектаў на сумеснае фінансаванне", - праінфармаваў Ігар Войтаў.

На інавацыйным тыдні падпісана пагадненне з Чэхіяй аб развіцці супрацоўніцтва ў навукова-тэхналагічнай сферы, у тым ліку з кампаніямі ў галіне высокіх тэхналогій, універсітэтамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс