Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Жнв 2021

Беларусь можа пачаць атрымліваць кампенсацыю ад расійскага падатковага манеўру ўжо ў канцы года - Сямашка

Беларусь можа пачаць атрымліваць кампенсацыю ад расійскага падатковага манеўру ўжо ў канцы года - Сямашка
Фота з архiва

31 жніўня, Варонеж /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь можа пачаць атрымліваць кампенсацыю ад расійскага падатковага манеўру ўжо ў канцы года. Аб гэтым, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Варонежскую вобласць, заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо ў наступным годзе, нават з канца бягучага года пачнецца пэўная кампенсацыя", - сказаў Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанне аб тэрмінах пачатку кампенсацыі беларускаму боку.

Разам з тым пасол не стаў канкрэтызаваць механізм кампенсацыі. "З'явяцца пэўныя дакументы, пачытаеце і зразумееце. Гэта будзе адкрытая тэматыка", - адзначыў ён у адказ на просьбу раскрыць кампенсацыйны механізм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі