Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Крс 2016

Беларусь мае намер павялічваць экспарт у краіны далёкай дугі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер павялічваць экспарт у краіны далёкай дугі, заявіў 24 красавіка прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыярытэтнымі ў плане экспарту з'яўляюцца краіны, што сталі на шлях развіцця, так званыя краіны далёкай дугі. Там таксама эканомікі не ў простым стане знаходзяцца. Тым не менш, трэба шукаць шляхі, магчымасці, інструменты", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

У мінулым годзе аб'ём экспарту Беларусі на новыя рынкі краін далёкай дугі павялічыўся на 12 працэнтаў. "Але гэтага мала, вынік нас не можа задавольваць. Ён не замяніў нам той экспарт, які мы страцілі ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй перш за ўсё ў Расіі і Украіне. Але над гэтым будзем працаваць", - запэўніў прэм'ер-міністр.

Таксама Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што будзе весціся работа над больш актыўным прыцягненнем замежных інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі