Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Май 2015

Беларусь мае намер і ў далейшым актыўна заваёўваць новыя рынкі збыту прадукцыі

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер і ў далейшым актыўна заваёўваць новыя рынкі збыту прадукцыі, у тым ліку ў азіяцкім напрамку. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на VII з'ездзе ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што без дыверсіфікацыі экспарту і пошуку новых рынкаў збыту нам не абысціся. "Так, Расія - гэта брацкая, родная нам краіна, у рэшце рэшт, там жывуць нашы людзі. Але нельга залежаць толькі ад аднаго рынку, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Трэба прысутнічаць на многіх рынках, і тады мы будзем у большай эканамічнай бяспецы".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб праведзеным візіце ў Грузію, а таксама аб нядаўнім дзяржаўным візіце Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь, аб чаканым прыездзе ў Мінск Прэзідэнта Індыі.

Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў аб тым, што ў бліжэйшы час адбудзецца візіт у Пакістан. Будзе абмяркоўвацца рэалізацыя беларускай прадукцыі і іншыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі