Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Снж 2014

Беларусь кампенсавала страты ад паставак у Расію за кошт экспарту ў іншыя краіны

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь кампенсавала страты ад паставак у Расію за кошт экспарту ў іншыя краіны. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ера, Беларусь з-за дэвальвацыі расійскага рубля страціла на экспарце ў Расію каля $740 млн. Хоць у фізічным выражэнні пастаўкі практычна не змяніліся. "Мы перакрылі гэта за кошт экспарту ў іншыя краіны, хоць нас таксама там асаблiва не чакалі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён растлумачыў прычыны, па якіх урад і Нацбанк былі вымушаны пайсці на такія меры, як увядзенне 30-працэнтнага збору пры куплі валюты фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

У апошнія месяцы істотна павялічыўся прыток імпартных тавараў у Беларусь. Напрыклад, з Расіі за кастрычнік-лістапад бягучага года грамадзяне ўвезлі 21,5 тыс. аўтамабіляў на суму каля $320 млн. Гэта выклікала ажыятажны попыт на валюту. У асобныя дні аб'ёмы продажаў насельніцтву толькі праз абменнікі даходзілі да $90-97 млн у дзень. У той час як купля складала каля $15-17 млн у дзень.

Сваю ролю адыграла зніжэнне кошту нацвалют у краінах, на якія прыпадае 55 працэнтаў беларускага экспарту. Так, дэвальвацыя расійскага рубля ў 2014 годзе склала 180 працэнтаў, тэнге - 120 працэнтаў, грыўні - 200 працэнтаў.

Ва ўмовах, калі ўскладнілася сітуацыя на знешніх контурах, пачаўся валютны ажыятаж у краіне, урад і Нацбанк пайшлі на нетрадыцыйныя меры. Стандартная дэвальвацыя нацыянальнай валюты, як класічны метад, не дала б належнага эфекту. Зніжэнне кошту беларускага рубля прывяло б да росту тэмпаў інфляцыі і праз нейкі час усё вярнулася б на зыходную пазіцыю, адзначыў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі