Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2015

Беларусь гатова значна пашырыць лінейку прадукцыі, што пастаўляецца ў Туркменістан

10 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова значна пашырыць лінейку прадукцыі, што пастаўляецца ў Туркменістан. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у Туркменістане праходзяць выпрабаванні беларускія аўтобусы, розныя віды камбайнаў, іншых сельгасмашын. Гэта дае магчымасць адаптаваць іх да кліматычных і эксплуатацыйных умоў.

Прэзідэнт Туркменістана адзначыў патрэбнасць яго краіны ў грузавых вагонах, пуцявым абсталяванні, ліфтах. На думку Аляксандра Лукашэнкі, нават для будучага горна-абагачальнага камбіната патрэбны сотні, а можа, і некалькі тысяч вагонаў для перавозкі калійных угнаенняў. "Нам трэба сёння прапаноўваць гэтыя варыянты Туркменістану", - падкрэсліў ён. Ураду Беларусі пастаўлена задача прапрацаваць гэтыя і іншыя варыянты супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што шырокі спектр супрацоўніцтва краін ёсць у галіне аграпрамысловага комплексу, беларускаму боку трэба звярнуць увагу не толькі на пастаўкі трактароў і сельскагаспадарчай тэхнікі, але і на тэхналогіі. "Можа, у Туркменістане нешта спатрэбіцца з вопыту Беларусі, а можа, недзе падвучыцца і нам трэба ў Туркменістана", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што важнейшым участкам сумеснай работы застаецца будаўніцтва калійнага гіганта ў пасёлку Гарлык. Ён дадаў, што засталося крыху больш за год да ўводу ў строй горна-абагачальнага камбіната. Ужо пройдзены самыя цяжкія часы: навадненне ў шахтах, іх замарозка. "У бліжэйшы час мы здабудзем такі патрэбны ў гэтым рэгіёне і самому Туркменістану калій і будзем рады ўвядзенню ў строй гэтага камбіната", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі