Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Jul 2015

Беларусь гатова ствараць сумесныя вытворчасці ў Афганістане і выходзіць на рынкі трэціх краін

9 ліпеня, Уфа /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова ствараць сумесныя вытворчасці ў Афганістане і выходзіць на рынкі трэціх краін. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Афганістана Аляксандра Лукашэнкі і Ашрафа Гані Ахмадзая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік Прэзідэнта Беларусі Валерый Брылёў.

Ён расказаў, што ў час сустрэчы Прэзідэнт Афганістана падрабязна спыніўся на ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне, звярнуў увагу на тое, што Афганістан мае націск як з поўначы, так і з захаду.

"Краіна мае патрэбу ў інвестыцыях, развіцці супрацоўніцтва, пошуку новых напрамкаў узаемадзеяння, - сказаў Валерый Брылёў. - Мы хацелі б, каб Афганістан развіваўся, і зробім усё, каб дапамагчы афганскаму народу".

Прэзідэнт Афганістана падкрэсліў, што ў яго краіне добра ведаюць беларускую тэхніку і маюць намер развіваць супрацоўніцтва праз далейшы гандаль і стварэнне сумесных вытворчасцей.

"Мы гатовы нарошчваць сваю прысутнасць", - сказаў Валерый Брылёў. Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб стварэнні спецыяльнай групы, якая прапрацуе напрамкі ўзаемадзеяння, што цікавяць бакі, знойдзе агульныя падыходы, вызначыць магчымыя сумесныя праекты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі