Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Май 2016

Беларусь гатова рэалізоўваць сумесныя лагістычныя праекты з эмірацкай карпарацыяй "ДзіПі Уорлд"

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова рэалізоўваць сумесныя лагістычныя праекты з эмірацкай карпарацыяй "ДзіПі Уорлд". Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў - генеральным дырэктарам карпарацыі "ДзіПі Уорлд" (ААЭ) Султанам Ахмедам бен Сулеймам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць візіту ў Беларусь аднаго з самых уплывовых у свеце бізнесменаў. "Думаю, што прыезд у Мінск чалавека, які ведае практычна ўсё аб лагістыцы ў свеце, не выпадковы", - адзначыў Прэзідэнт.

"Вы цудоўна разумееце, што Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, асабліва ў гэты час, з'яўляецца важным транзітным звяном паміж Усходам і Захадам, Поўначчу і Поўднем. І мне вельмі хацелася б, каб за перыяд візіту вы ўбачылі свой інтарэс у Беларусі. І вельмі важна было б, каб інтарэсы Беларусі і вашай вялікай кампаніі супалі, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - У нас ёсць шмат ідэй, у вас - нямала магчымасцей. Хацелася б, каб гэта супадзенне прывяло да ўзнікнення новых кампаній (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі), а таму і новых рабочых месц. Для нашых людзей у такі час гэта было б добрым знакам". Прэзідэнт запэўніў, што гатовы абмяркоўваць з Султанам Ахмедам бен Сулеймам любыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі эмірацкая карпарацыя вырашыць інвесціраваць у Беларусь, то для яе будуць створаны максімальна добрыя ўмовы.

На перагаворах размова ішла аб тэмах інвестыцый і магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў.

Карпарацыя "ДзіПі Уорлд" уваходзіць у холдынг "Дубай Уорлд", які належыць ураду эмірату Дубай. Карпарацыя валодае 77 грузавымі тэрміналамі, размешчанымі на тэрыторыі 40 дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі