Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Стд 2016

Беларусь гатова нарасціць пастаўкі ў Санкт-Пецярбург усяго спектра вырабляемых тавараў і паслуг

29 студзеня, Санкт-Пецярбург /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь гатова нарасціць пастаўкі ў Санкт-Пецярбург усяго спектра вырабляемых тавараў і паслуг. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на восьмым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускія прадпрыемствы гатовы нарасціць пастаўкі ў Санкт-Пецярбург усяго спектра вырабляемых тавараў і паслуг", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, больш важкай можа стаць доля беларускіх будаўнічых паслуг. "Нам вядома аб грандыёзных планах Санкт-Пецярбурга да чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе, уключаючы будаўніцтва і мадэрнізацыю транспартнай інфраструктуры, пуск новых станцый метро. Беларускія будаўнікі маюць неабходны вопыт у тым ліку па падрыхтоўцы буйных інфраструктурных праектаў", - запэўніў прэм'ер-міністр.

Ён прапанаваў разгледзець магчымыя варыянты ўдзелу беларускіх праекціроўшчыкаў і будаўнікоў у рэалізацыі праектаў у Санкт-Пецярбургу. "Дарэчы, гэта ўсё мы прапануем рабіць на ўзаемнай аснове. Нас цікавяць праекты, якія могуць прапанаваць пецябруржцы", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі