Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Feb 2016

Беларусь гатова ўмацоўваць супрацоўніцтва з ЕС у сферы сельскай гаспадаркі

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ўмацоўваць супрацоўніцтва з ЕС у сферы сельскай гаспадаркі, такое меркаванне выказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у час сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы ўмацоўваць і развіваць супрацоўніцтва з ЕС у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання. Прадукцыя еўрапейскіх прадпрыемстваў прысутнічае на нашым рынку і карыстаецца попытам. Мы хацелі б, каб і нашы тавары былі прадстаўлены на еўрапейскім рынку", - адзначыў міністр.

Леанід Заяц падкрэсліў, што адной з перашкод для беларускай прадукцыі з'яўляюцца высокія загараджальныя пошліны. "У ідэале мы хацелі б мець раўназначны абмен, калі на кожны кілаграм прадукцыі, пастаўленай з ЕС у нашу краіну, прыпадала б столькі ж беларускага экспарту ў ЕС", - растлумачыў ён.

Беларусь зацікаўлена ў еўрапейскіх інвестыцыях, асабліва - у перапрацоўчыя прадпрыемствы. "У прыватнасці, размова ідзе аб перапрацоўцы малака. У нас ёсць вялікія планы па выхадзе на кітайскі рынак, але не хапае магутнасцей", - заявіў Леанід Заяц.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын у сваю чаргу адзначыла, што ЕС зацікаўлены ў паляпшэнні супрацоўніцтва з Беларуссю як па праграмах, разлічаных на ўсю еўрапейскую палітыку добрасуседства, так і па двухбаковых праграмах. "Мне здаецца важнай праграма па развіцці зялёнай эканомікі, якая ўключае і кампанент па развіцці зялёнага фермерства", - сказала яна. Гаворачы аб загараджальных пошлінах на еўрапейскі рынак, Андрэа Віктарын паведаміла, што ў Беларусі ёсць механізмы для іх зніжэння, адным з якіх з'яўляецца ўступленне ў СГА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі